Лепшыя бегуны Беларусі вызначацца ў Гродне

19 октября 2011 в 12:18
Поделиться
Класснуть
Отправить

22-23 кастрычніка ў горадзе пройдзе чэмпіянат і першынства краіны па лёгкаатлетычным кросе на Кубак «Народнай газеты», паведамляе «Твой стыль» .

Бегуны разыграюць камандны Кубак і камплекты ўзнагарод у асабістых спаборніцтвах.

Спаборніцтвы адначасова стануць адборачнымі да чэмпіянату Еўропы, які ў снежні пройдзе ў Вяленні (Славенія).

Асноўныя прэтэндэнты на перамогу ў агульнакамандным заліку ў апошнія гады адны і тыя ж — прадстаўнікі Гродзенскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцей.

Летась Кубак заваявалі гродзенскія бегуны.

Арганізатары спаборніцтваў будуць імкнуцца максімальна наблізіць умовы правядзення нацыянальнага кросу да міжнародных спаборніцтваў — рыхтуюцца складаныя трасы з ямамі з вадой, з бар’ерамі з саломы.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.