Гарадзенцы жадаюць вывучаць польскую мову

21 октября 2011 в 12:17
Поделиться
Класснуть
Отправить

Сёлета больш як на палову, ў параўнанні з мінулым годам, павялічылася колькасць навучэнцаў у польскамоўным ліцэі, які дзейнічае пры грамадскім аб’яднанні «Польская Школьная Маці» у Гродне.

Чым прываблівае польская мова гарадзенцаў?

Асноўная катэгорыя навучэнцаў ліцэя — школьнікі старэйшых класаў. Сярод іх галоўным чынам тыя, хто мае польскія карані, а таму і надзею атрымаць «Карту паляка» (адно з патрабаванняў да яе атрымання – веданне польскай мовы). Большасць такіх навучэнцаў спадзяецца працягваць вучобу ў Польшчы. Гэта шанец на атрыманне дыплому аб вышэйшай адукацыі еўрапейскага ўзору, забеспячэнне месцам у інтэрнаце на час навучання і неблагая стыпендыя ад польскага ўраду.

Сярод жадаючых вывучаць польскую мову нямала й гродзенскіх студэнтаў. Частка з іх марыць змяніць беларускую alma mater і атрымаць накіраванне ў ВНУ Польшчы.

Ёсць студэнты, якім валоданне польскай мовай неабходна для наведвання шматлікіх навуковых і асветніцкіх канферэнцый у польскіх ВНУ, з якімі цесна супрацоўнічае Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Але існуюць і студэнты, якія хочуць палепшыць свае «лінгвістычныя здольнасці» для будучага бізнэсу, звязанага, напрыклад, з гандлем паміж Беларуссю і Польшчай.

Гэтая матывацыя перагукаецца з матывацыяй дарослых навучэнцаў, колькасць якіх у ліцэі апошнім часам расце найхутчэй.

У адной аўдыторыі могуць сабрацца і бізнэсмэны, і настаўнікі, якія плануюць працаваць у 36-ай сярэдняй школе з польскай мовай навучання, і гаспадыні, чыя дзеці наведваюць гэтую самую школу, а таксама ўсе тыя, каго просто цікавіць польская мова, гісторыя і культура.

Істотнай матывацыяй навучання сярод дарослых з’яўляецца ўжо згаданая «Карта паляка». Яна, нягледзячы на ўзніклыя апошнім часам сур’ёзныя спрэчкі наконт адпаведнасці беларускаму і міжнароднаму заканадаўству, вабіць ільготамі, якія дае ў Польшчы палякам замежжа. У інтарэсах кандыдатаў на атрыманне «Карты паляка» «Польская Школьная Маці» стварыла нават так званыя «эфектыўныя» групы, навучэнцы якіх праходзяць гадавую праграму за 6 месяцаў.

Дзейнасць «Польскай Школьнай Маці» у Гродне мае шмат кірункаў, а матывы ў людзей да вывучэння польскай мовы зусім розныя. Але, як адзначана на афіцыйным сайце арганізацыі, агульнай мэтай стварэння польскамоўнага ліцэя з’яўляецца «пашырэнне польскамоўнай асветы ў Беларусі ў нацыянальным, хрысціянскім і грамадзянскім духу», што, нягледзячы на чутныя часам абвінавачванні ў «апалячванні» беларусаў, здаецца карысным для культурнага развіцця гарадзенцаў і іх светапогляду. 

http://t-styl.info

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.

1 комментарий
Аноним
21 октября 2011 в 12:24
Очень хорошая школа, преподаватели с большой буквы. Стал свободно общаться с поляками. Теперь бы еще и литовскую школу в Гродно найти…