Убачыла свет новая кніга Ігара Трусава

21 октября 2011 в 18:44
Поделиться
Класснуть
Отправить

Прэзентацыя брашуры «Часоўні, дамовыя і вайсковыя цэрквы ў Гродне. Кароткі гістарычны нарыс» прайшла 20 кастрычніка ў галоўным будынку абласной бібліатэкі імя Карскага.

Выданне разлічана на школьнікаў, студэнтаў і іншых людзей, якія цікавяцца гісторыяй Гродна.

На сустрэчы прысутнічалі выкладчыкі і студэнты з факультэта гісторыі і сацыялогіі Гарадзенскага ўніверсітэта, прастаўнікі праваслаўнай царквы, гарадзенскія краязнаўцы і выдаўцы. 
  
Твой стыль
Ігар Трусаў падкрэсліў, што такая літаратура пішацца для моладзі, каб яна магла пайсці ўперад у вывучэнні гісторыі горада. Праца над выданнем доўжылася амаль два гады.

Па словах аўтара, тэма гэтая вельмі складаная і ў працэсе працы было жаданне ўвогуле ад яе адмовіцца.

На прэзентацыі Ігар падзякаваў выдаўцоў, якія на ўласныя грошы апублікавалі ўжо пятую кнігу аўтара.  
 
Твой стыль
Тэму сваёй працы Ігар Трусаў (на здымку) лічыць невычарпанай:
— У мяне не было магчымасці паехаць у расейскія архівы, дзе сабраны велізарны матэрыял па гэтай тэме. Калі б я мог правесці ў Маскве 5 працоўных дзён і былі б грошы на капіраванне патрэбнага матэрыяла, то кніжка была бы ў чатыры разы большай па памеры.

Брашура «Часоўні, дамовыя і вайсковыя цэрквы ў Гродне. Кароткі гістарычны нарыс» будзе распаўсюджавацца праз бібліатэкі.  

t-style.info 

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.