Чуткі пра падаражанне паліва справакавалі аварыю ў Гродне

24 октября 2011 в 11:21
Поделиться
Класснуть
Отправить

Рашэнне заправіць машыну напярэдадні чарговага павышэння коштаў на паліва прыйшло ў галаву двум гродзенцам на світанку 21 кастрычніка, пасля ночы п’янкі.

Адзін з іх ніколі не меў правоў кіроўцы, другі два тыдні таму пазбавіўся іх за паўторнае цягам году перавышэнне хуткасці больш чым на 20 кіламетраў у гадзіну.

Уладальнік “Мерседэса” сам сесці за руль не рызыкнуў і даверыў руль сябру. Разам яны прыехалі на АЗС па вуліцы Пушкіна.

Пастаяўшы некаторы час у чарзе, хлопцы вырашылі, што чакаць давядзецца занадта доўга і лепш накіравацца на іншую запраўку.

Выязджаючы з чаргі, 19-гадовы п’яны кіроўца ўдарыў “БМВ”.

У крыві хлопца ўтрымлівалася 1,96 праміле алкаголя – больш чым у 6 разоў вышэй за дапушчальную норму.

Нагадаем, чуткі пра павышэнне коштаў на паліва на 45% з’явіліся ў інтэрнэце 21 кастрычніка.

Спачатку падаражання чакалі ўжо з 22 кастрычніка, цяпер - з сярэдзіны наступнага тыдня.

Ахвярамі яшчэ аднаго п'янага кіроўцы ў Гродне сталі 4 аўтамабілі.

ДТЗ адбылося позна ўвечары на вуліцы Вольгі Соламавай.

Кіроўца “Форда” пасля 1,5 літраў піва сваёй машынай пашкодзіў прыпаркаваную “Аўдзі”, пасля “Пежо”, “Міцубісі” і “Дэу”.

t-styl.info  

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.