Першы прыватны дзіцячы садок адкрыецца ў Гродна ў гэтым годзе

16 февраля 2015 в 15:11
Поделиться
Класснуть
Отправить

Першы прыватны дзіцячы садок адкрыецца ў абласным цэнтры ў гэтым годзе. Такі намер агучылі гарадскія ўлады. Новая ўстанова павінна хаця б часткова перакрыць недахоп дашкольных дзіцячых устаноў у Гродна. Вядома, што асабліва вострая гэта праблема для новых жылых мікрараёнаў горада — Дзевятоўкі і Альшанкі.

Прыватныя ўстановы ў першую чаргу запатрабаваны ў «маладых» мікрараёнах горада. Цяпер спецыялісты вывучаюць пытанне і разглядаюць варыянты іх размяшчэння. Як лічаць спецыялісты, пераабсталёўванне пад прыватныя садкі першых паверхаў новабудаў не эфектыўна і затратна. Рацыянальней іх адкрываць у звычайных кватэрах.

Да слова, вопыт дзейнасці прыватных садкоў у Беларусі ёсць — аналагічныя ўстановы працуюць у Гомелі. Адначасова прыватныя садкі могуць прымаць да 10 дзяцей.

Телерадиокомпания Гродно

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.