Беларускамоўная моладзь Гродна збіраецца ў «Салодкім пачастунку»

23 ноября 2011 в 11:02 Салодкі пачастунак
Поделиться
Класснуть
Отправить

Выпіць гарбаты ў прыемным месцы, пазнаёміцца і паразмаўляць па-беларуску. Саму ідэю гродзенскія студэнты перанялі ў мінчукоў, якія зладзілі ўжо паўсотні падобных сустрэч.

Сяргей, адзін з гродзенскіх аматараў беларускай мовы:

Мы падумалі, чаму б нам не збірацца па-сяброўску ва ўтульнай кавярні, размаўляць, і не толькі цікава праводзіць час, але праз гэта адраджаць родную мову?

У бліжэйшы чацьвер збіраемся зноў, у 18 гадзін. Хочам паразмаўляць пра гісторыю Гародні, галоўная ўмова — па-беларуску. Мала хто з нас мясцовы, таму гэтая тэма актуальная.

Пакуль сустракацца атрымліваецца рэдка, але беларускамоўная моладзь Гродна спадзяецца калісьці зрабіць спатканні за кубкам гарбаты штотыднёвымі.

Твой стыль

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.

3 комментария
Аноним
23 ноября 2011 в 11:08

Файна, малайцы.)

Цікава, што з гэтага будзе...

Спадзяюся, што беларуская мова з проста  элітарнай не стане мовай таемных супольнасцяў.))

Аноним
23 ноября 2011 в 14:43

Каб не была хворай, то абавязкова б пайшла!

Вераніка, не ведаю чаму, але мне здаецца, што беларуская мова ўжо стала мовай таемных супольнасцяў))

Аноним
24 ноября 2011 в 10:30
Ася, пакуль што не... і таемных супольнасцяў няма нармалёвых, ды і ВУЗы занадта адкрыты для астатніх.)