Дружа, кім ты быў у мінулым жыцці?

23 ноября 2011 в 14:15
Поделиться
Класснуть
Отправить

Сёння колькасць разнастайных забавак і гульняў у Сеціве расце не па днях, дык па гадінах. І дзеля таго каб звярнуць на сябе ўвагу, трэба прапанаваць сапраўды незвычайны фармат. Менавіта такім шляхам і вырашыў пайсці вядомы піўны брэнд «Аліварыя», распавядае праект «Будзьма!».

Аліварыя
Нядаўна ён ініцыяваў новы digital-праект «Дружа, кім ты быў у мінулым жыцці?» па адрасе alivariadata1864.by, дзе можна ў жартаўлівай форме даведацца некаторыя падрабязнасці свайго мінулага. Дастаткова прамовіць усяго некалькі словаў у мікрафон, далучаны да камп’ютара.

Як сцвярджае «Аліварыя», за куфлем добрага традыцыйнага піва сябры ва ўсе часы размаўлялі пра адно і тое ж. Так што, апыніцеся вы ў мужчынскай кампаніі ў любы з мінулых часоў, заўсёды зразумелі б, пра што ідзе гаворка, і маглі б падтрымаць яе. І наадварот, сёння па вашых словах можна зразумець, кім вы былі стагоддзі таму.

Тым болей гэта лёгка зрабіць з півам «Аліварыя DATA 1864», звараным па традыцыйных беларускіх рэцэптах. Бо час ідзе, а размовы за куфлем застаюцца ўсё тыя ж.

Адміністратар партала grodno.in ужо пагарланіў у студыйны мікрафон і атрымаў цікавы адказ:

Аліварыя
Праект быў прымеркаваны да выхаду знакамітага піва «DATA 1864» пад брэндам «Аліварыя» і з’яўляецца добрым узорам камунікацыі айчыннага брэнду са спажыўцамі на беларускай мове.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.

2 комментария
Аноним
23 ноября 2011 в 14:31
Вот это ржака :)
Аноним
24 ноября 2011 в 10:37
файна.)