Сёння адбудзецца адкрыццё выставы «Блакітны санэт»

Поделиться
Класснуть
Отправить
Блакітны санэт

8 снежня ў 17:00 адбудзецца адкрыцце выставы «Блакітны санэт», прысвечаннай 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

9 снежня гэтага года спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры паэта Максіма Багдановіча.

Максім Багдановіч быў паэтам еўрапейскага, сусветнага узроўню. У сілу розных прычын ён узняўся над беларускімі штодзённымі хлопатамі, якімі займалася наша літаратура, таму яго паэзія застаецца па-за часам.

Чалавек фармуецца у дзяцінстве, а дзяцінства Максіма прайшло у Гародні, дзе памерла і пахавана яго маці.

Мастакі Гародні з любоўю аднесліся да юбілею паэта.

Жывапісцы Аляксандр Сільвановіч, Вікторыя Ільіна, графікі Валянціна Шоба і Юрый Якавенка, скульптар Уладзімір Панцялееў запрасілі да удзелу у выставе мастака з Магілева — Андрэя Верабьева, а таксама Саўлюса Рудзікаса з Друскінінкая (Літва).

Аўтары адчуваюць асаблівую любоў да паэта, натхненыя яго радкамі, сплялі містычна гэты блакітны санэт.

s13.ru

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.