Таямніцы інквізіцыі

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

З 4 сакавіка ў Музеі гісторыі рэлігіі экспануецца выстава «Таямніцы інквізіцыі (прылады катаванняў)».

Заснаваны ў 1215 г. Рымскім Папай Інакенціям III адмысловы царкоўны суд (трыбунал) пад назвай «інквізіцыя» (лац. inquisitio — «вышук», «даследванне»), сваёй асноўнай задачай меў пошук і пакаранні ерэтыкоў — тых, хто аспрэчваў альбо сумняваўся ў сапраўднасці догматаў каталіцкай царквы. Да канца XIII ст. уся Еўропа пакрылася густой сеткай інквізіцыйных трыбуналаў рымска-каталіцкай царквы. Некаторыя з іх праіснавалі да 1-й паловы ХІХ ст.

Iнквізіцыі былі ўласцівы наступныя метады: паслугі даношчыкаў, патаемнае следства, ужыванне катаванняў, распаўсюд асуджэння на сваякоў. У якасці пакаранняў выкарыстоўвалася: канфіскацыя маёмасці асуджаных, нашэнне масак і адзення ганьбы, бічаванне, турэмнае зняволенне, епіціміі (чытанне псалмоў, малітваў, пост, рэгулярную споведзь, пілігрымкі ці адлучэнне ад царквы). Смяротных прыгавораў інквізіцыя не выносіла – царква не павінна праліваць кроў. Пакаранне ерэтыкоў смерцю было ўстаноўлена свецкім правам. Аднак, нельга адмаўляць таго факту, што інквізіцыя забірала чалавечыя жыцці і аддала вогнішчу кастроў не адну тысячу абвінавачаных ў ерасі.

У XV ст. у гісторыі інквізіцыі пачынаецца новы этап — пераследаванне ведзьмаў (так званыя ведаўскія працэсы).

Працэсы інквізіцыі былі недасканалымі, часта несправядлівымі і жорсткімі, якімі яны былі і ў іншых працэсуальных сістэмах сярэднявечча. Карані інквізіцыі не належыць шукаць выключна ў рэлігійным духу. Інквізіцыя аказалася непарыўна пераплеценай, узаемазвязанай з гісторыяй тагачаснага грамадства, была тыповым дзіцем свайго цёмнага, лютага часу.

Выстаўка «Таямніцы інквізіцыі» працуе з 4 сакавіка па 29 мая 2016 г.

Кошт уваходных квіткоў:

  • школьнікі — Br20.000,
  • студэнты — Br40.000,
  • студэнты сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў — Br35.000,
  • дарослыя — Br60.000.

Экскурсійнае абслугоўванне — Br80.000 (група да 25 чалавек).

Выстаўка працуе кожны дзень з 10 да 18 гадзін (каса працуе да 17:30).

Кантактны тэлефон: +375 (152) 74-02-72, +375 (152) 74-48-89.