З 27 па 29 лістапада ў Гродна адбудзецца Свята класічнай музыкі «TyzenHouse»!
Сусветныя зоркі музычнага мастацтва зноў наведаюць наш горад, каб парадаваць сваім майстэрствам аматараў музыкі. У гэтым годзе ўдзельнікамі свята будуць:
- Хэсус Рэйна (скрыпка, Іспанія);
- Джынг Джыо (віяланчэль, Кітай/Германія);
- Кірыл Кедук (фартэпіяна, Беларусь);
- Уладзімір Аўчыннікаў (фартэпіяна, Расія);
- Гі Туўрон (труба, Францыя);
- Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор — Яўген Бушкоў (Расія).