Вечар этнічнай музыкі з адным з найлепшых фольк-гуртоў Беларусі чакае гарадзенцаў 22 чэрвеня ў этнакраме «Цудоўня».
«Крыві» паўстаў 21 год таму ў якасці праекту студыі «Палац», але неўзабаве стаў цалкам самастойным праектам.
Першы склад — Вераніка Круглова, Зміцер Вайцюшкевіч, Юры Выдронак. Яны былі адным з тых гуртоў 90-х, якія вярнулі інтарэс беларусаў да ўласнай фальклорнай спадчыны.
Дзякуючы «Крыві» песня «За туманам» зноў стала папулярнай у народзе. Пікавы момант кар’еры — на «Рок-каранацыі-1999» Вераніка Круглова прызнаная рок-князёўнай, а ўласна «Крыві» названыя найлепшым беларускім гуртом.
На пачатку 00-х Вераніка з'яжджае жыць у Бэрлін і праект становіцца інтэрнацыянальным, адкрытым для музыкаў з розных краінаў свету. У 2013 годзе «Крыві» выдае першы за 10 гадоў студыйны альбом «Траўкамураўка», які названы найлепшым фольк-альбомам на прэміі Experty.by. І працягвае экспэрыментаваць на базе беларускіх народных спеваў.
Дзе: этнакрама «Цудоўня» (Гродна, вул. Кірава, 3).
Калі: 22 чэрвеня, 19:00.
Уваход: 7 руб.
Падрабязнасці ў суполках «Вконтакте» і Facebook.