Першы занятак пройдзе пад пільным кантролем Сяржука Доўгушава i будзе прысвечаны тэме рамансаў і песням 2-й паловы ХХ стагоддзя. Вядоўца распавядзе пра саму тэхніку выканання рамансаў, шэраг беларускіх аўтараў, песні якіх ўжо ўвайшлі ў гісторыю, якія ўсе разам і развучым. Вядома, не абыйдзецца без сюрпрызаў і конкурсаў.