Сяржук Доўгушаў

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

18 кастрычніка а 19:00 ў этнакраме «Цудоўня» выступіць Сяржук Доўгушаў — беларускі музыка, спявак. Сяржук вядомы ў Беларусі й за яе межамі сваімі ўнікальнымі музычнымі праэктамі як лідар гурта Vuraj , адраджальнік і папулярызатар беларускай традыцыйнай музыкі, ініцыятар і арганізатар «Cпеўных сходаў».

Гарадзенскі выступ Сяржука Доўгушава — унікальная магчымасць пачуць на адной сцэне гітару, колавую ліру, духавыя народныя інструменты. Праграма складаецца з 2 частак:

  • фолькавыя і лірніцкія песні,
  • песні з альбома «Дарогі» на вершы У. Караткевіча і А. Сыса.

Уваход: 7 руб.