Разбітае Сэрца Пацана

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

30 лістапада, у бары Corsar (Кірава, 3) адбудзецца выступ беларускага гурта «Разбітае Сэрца Пацана», які прывязе ў Горадню сваю новую праграму «Карняплоды любві».

Гэтая пласцінка пра свядомае каханне галоўнага героя з прыправай «фірмовага стылю» гурта. Новы альбом складаецца з 10 песен. Некалькі песен РСП ужо гралі на канцэртах, а трэк «Смузі-мафіны», які прапітаны сэксам і каханнем, быў прэзентаваны ў красавіку.

Уваход: 15 руб. (квіткі на ўваходзе).