XII фолк - конкурс «Гарадзенская Беларусачка - 2019»

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть
Красавік 2019 года ў Гродна пачнецца па-асабліваму: з сапраўднай беларускай жаночай прыгажосці.

Менавіта 13 красавіка будзе праходзіць XII фолк-конкурс «Гарадзенская Беларусачка», які праводзіцца адзін раз у два гады.

«Гарадзенская Беларусачка» — гэта ўнікальны ў сваім родзе конкурс, бо ён не з'яўляецца конкурсам прыгажосці. Галоўныя крытэрыі ацэнкі ўдзельніц — нацыянальная самасвядомасць, веданне беларускіх традыцый, культуры, валоданне роднай беларускай мовай.
Сем прыгажунь, навучэнак і студэнтак сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў города будуць змагацца за тытул. Кожная ўдзельніца пакажа сябе на сцэне канцэртнай залы Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.
Вас чакае маштабнае яркае шоу, а таксама выступленне ад запрошанага госця Віталя Варанко, удзельніка тэлевізійных праектаў Рэспублікі Беларусь, Расіі і Польшчы, удзельніка папулярнага конкурсу талентаў у Велікабрытаніі «Britain's Got Talent», удзельніка адборачных тураў на конкурсах «Еўрабачанне».