Яшчэ нядаўна акустычныя аранжаванні папулярных песень артысты выпускалі толькі ў якасці прыемнага бонуса для самых адданых прыхільнікаў. Цяпер гэта новы трэнд, які немагчыма ігнараваць.
Uzari рушыць у акустычны тур у падтрымку свайго беларускамоўнага альбома «Падзяка сэрца», каб даказаць – акустыка можа быць драйвоваю! Асаблівая атмасфера, новыя песні і добра вядомыя хіты ў незвычайным гучанні забяспечаць непаўторнае ўспрыманне музыкі, глыбокай драматургіі лірычных песень і драйв інтэлігентнага рока.
Uzari – артыст, які адмовіўся ад звыклых стэрэатыпаў айчыннай эстрады і знаходзіць свайго слухача дзякуючы асаблівай энергетыцы выканання, якая не пакіне нікога абыякавым.
Акрамя магутнай музычнай праграмы Uzari падрыхтаваў сюрпрыз для гітарыстаў. Любы жадаючы зможа выступіць на канцэрце разам з музыкам на адной сцэне. Для гэтага трэба проста вывучыць сола песні «Я выдумляю», запоўніць форму і прыйсці на канцэрт са сваёй гітарай. Удзельнікі флэш-мобу змогуць прайсці на канцэрт бясплатна.