Выстава графікі і фатаграфіі «Падляшша»

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Выстава складаецца з двух частак: графіка Уладзіслава Петрука і фатаграфіі «Падляшша ў аб'ектыве 10».

Уладзіслаў Петрук — адзін з найбуйнейшых графікаў-дакументалістаў Падляшша. Выдаў больш за паўсотні збораў з рысункамі архітэктуры і прыроды рэгіёна.

Багаты архіў графікі Уладзіслава, выкананай тушшу і пяром, з’яўляецца адной з найбуйнейшых калекцый мастацкай дакументацыі архітэктуры і прыроды Падляшша.

Шмат аб’ектаў, якія захаваў ў сваіх малюнках, ужо не існуюць. Захапляючыся знікаючым краявідам драўлянай архітэктуры, дойліцтвам вёсак і мястэчак, прыродаю рэгіёна Уладзіслаў Петрук паказвае мінулае, сучаснае, дух шматкультурнасці (касцёлы, цэрквы, сінагогі і мячэці) рэгіёна.

Працы мастака адрозныя. Характэрная рыса — падрабязнасць. Да таго — добрая кампазіцыя, выразнасць першага і смелае развіццё далейшых планаў, а таксама небывалае ўменне прадстаўляць розныя матэрыялы пры дапамозе сціплай прылады — пяра.

«Падляшша ў аб'ектыве 10» — выстава па выніках 10-га конкурсу фатаграфіі ім. Віктара Волкава (2014) з фондаў Музея і цэнтра беларускай культуры ў Гайнаўцы. Фотаконкурс арганізуецца Музеем і цэнтрам беларускай культуры ў Гайнаўцы на працягу 10 гадоў, які носіць імя вядомага фатографа Віктара Волкава.

На працягу існавання конкурсу яго арганізатары сабралі багаты фотаматэрыял аб рэгіёне, яго асаблівай архітэктуры, прыродзе, шматнацыянальнасці — каля паўтары тысячы работ.

У першую чаргу Падляшша асацыіруецца з прыгожай прыродай — Белавежскай і Кнышыньскай пушчамі, разлівамі рэк Бебжы і Нарвы, жывёльным светам, але таксама і прыгожай драўлянай архітэктурай і людзьмі. Менавіта гэтыя вобразы і дамінуюць на фотаздымках.