Памежны стан

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Выстава Кацярыны Сумаравай.

Кацярына Сумарава нарадзілася 22 красавіка 1979 у Мінску. Скончыла Беларускі ліцэй мастацтваў імя І. Ахрэмчыка (1995), Беларускі каледж мастацтваў імя І. Ахрэмчыка (1998), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (2004). Сябра Беларускага саюза мастакоў з 2007 года.
Выкладала ў Дзіцячай мастацкай школе №3 г. Мінска (2007 – 2013), Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на кафедры жывапісу (2008 –2010).

Мастачка працуе ў тэхніцы алейнага жывапісу, а таксама розных графічных тэхніках.

«Мае карціны — гэта мой эмацыянальны стан. Часта за ім стаяць адносіны, успаміны, урыўкі сноў, слоў, дэталі быцця. Усё зашыфравана ... гэта дзённік, які прачытаць дакладна магу толькі я. Але і для мяне мае ж карціны з часам становяцца толькі вобразамі, якія нясуць пэўны зарад. Непасрэдная сувязь паміж мной і творамі абрываецца і яны пачынаюць жыць сваім жыццём. Менавіта ў гэты момант, нібы, жадаючы вярнуць страчаную сувязь з карцінай, з яе выявай і яе эмоцыяй у мяне ўзнікае вострае жаданне паказаць карціны людзям. Выставачная дзейнасць гэта таксама працэс поўны супярэчнасцяў. Свайго роду эмацыянальны стрэс, калі ты адкрываеш сваю душу на агляд публіцы. У прыродзе ўсё цыклічна, так і для мяне выстава з'яўляецца лагічным завяршэннем творчага цыклу, але яго кульмінацыяй з'яўляецца непасрэдная праца з палатном. Гэта свайго роду адрачэнне ад штодзённасці і паглыбленне ва ўласную падсвядомасць, каб выйсці з працы абноўленай і моцнай, нібы пасля медытацыі».

У апошні час працуе над вялікімі цыкламі работ: «Легенда», «Суб'ектыўны краявід», «Памежны стан», «Панарама года», «Рэтраспектыва дажджоў», «Ружа Вятроў» і інш.

Удзельніца больш за 40 персанальных і групавых выстаў, у тым ліку і міжнародных.

Персанальныя выставы:
2015 — «Памежны стан» Музей горада Мінска, галерэя ім. Савіцкага (Беларусь).
2014 — «Энергія вясны», Сrowne Plaza (Мінск, Беларусь).
2014 — «Суб’ектныўны краявід», Dusit Thani Abu Dhabi (ААЭ).
2014 — «Liwa Effect», галерэя New Day (Мінск, Беларусь).
Праект — перасоўная персанальная выстава «Панарама года». (Полацк — Орша — Мінск — Віцебск):
2012 — «Панарама года», Віцебскі Цэнтр Сучаснага мастацтва (Віцебск).
2012 — «Панарама года», галерэя tut.by (Минск).
2012 — «Панарама года», Установа культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны». Аршанская гарадская мастацкая галерэя В.А. Грамыкі (Орша).
2011 — «Панарама года» Мастацкая галерэя Нацыянальнага полоцкага гісторыка-культурнага запаведніка (Полацк).

Творы мастачкі знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка, Гарадской мастацкай галерэі В.А. Грамыка (г.Орша), прыватных калекцыях у Беларусі, Польшчы, Украіне, Германіі, Галандыі, Літве, Італіі, Японіі, Іране, ААЭ, ЗША, Канадзе.

Выстаўка працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 10:00 да 18:00 (каса музея працуе да 17:30).