Мой любы горад

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть
Выстаўка «Мой любы горад» — своеасаблівая справаздача аб дзейнасці творчых дасягненнях мастака, майстра па ткацтве Алены Феліксаўны Шунейка,

якая сёлета адзначыла свой юбілей. Выстаўка прысвечана 80-годдзю ўтварэння Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, у якім Алена Шунейка амаль 40 гадоў працуе метадыстам і стварае сапраўдныя рукатворныя цуды.

Экспазіцыя налічвае каля 50 аўтарскіх работ, сярод якіх — габелены і міні-габелены з выявамі помнікаў архітэктуры горада Гродна, дэкаратыўныя пано з
архаічнымі кампазіцыямі, эскізы вытканых габеленаў, а таксама жывапісныя карціны. Несумненным упрыгожваннем выстаўкі з’яўляюцца творы з калекцыі Юліі Барадзіной — пераемніцы творчасці Алены Феліксаўны.

Габеленавае мастацтва Алены Шунейка заснавана на рэгіянальных традыцыях падвойнага і пераборнага аднабаковага ткацтва Гродзеншчыны. Яна творча пераасэнсоўвае мясцовую ткацкую тэхналогію і стварае арыгінальныя кампазіцыі з гарадскімі пейзажамі, рэлігійнымі, гістарычнымі сюжэтамі, у якіх гарманічна спалучаюцца традыцыйныя першаўзоры з унікальным аўтарскім падыходам. На вялікіх кроснах з вертыкальнай асновай майстрыха выконвае адразу да 5 мастацкіх работ.

Лёгкасцю ўспрымання і рамантызмам пачуццяў прыцягваюць увагу акварэлі Алены Феліксаўны. Шматколерныя замалёўкі, створаныя падчас творчых вандровак па ваколіцах Гродна, кветкавыя кампазіцыі, цудоўныя пейзажы — у кожным палатне адлюстравана бязмежная любоў да жыцця і пазітыўнае светаўспрыманне мастачкі.

Вельмі значным дасягненнем у культуры Гродзеншчыны стала ўнясенне ў 2016 годзе элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці «Творчасць майстра па вырабе габеленаў у традыцыях «падвойнага і пераборнага аднабаковага» ткацтва Алены Шунейка» ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У 2020 годзе Алена Феліксаўна стала лаўрэатам Прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтва ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва».

Час працы выставачнай залы:

9:00–17:00, абед: 13:00–14:00.

Выхадны: субота, нядзеля.

Кошт наведвання выстаўкі:

  • школьнікі — 1,00 руб.
  • навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і студэнты ВНУ — 1,50 руб.
  • інш. катэгорыя наведвальнікаў — 2 руб.
  • для катэгорыі «сацыяльныя наведвальнікі» уваход бясплатны.
  • экскурсійнае абслугоўванне (45 хв.) — 4 руб.
Не просто ваза. Афиша выставок
до 14 января
Фотография со вкусом. Афиша выставок
ТРЦ Triniti вход свободный
до 20 декабря
Мозаика мгновений. Афиша выставок
Фотоклуб «Гродно» 2,00 − 4,00 р
до 26 декабря
Святочнае натхненне. Афиша выставок
ОМЦНТ вход свободный
до 17 января