Каляровыя сны рэчаiснасцi

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Дар’я Багаслова — беларускі прафесійны кампазітар і мастак. Жанчына лічыць, што музыка знаходзіць свой працяг у карцінах, таму нездарма шмат яе палотнаў адлюстроўваюць ей жа створаныя кампазіцыі. Абстракцыянізм, касмізм, сімвалізм — прыярытэтныя накірункі жывапісу мастачкі. Каб надаць карцінам незвычайны эфект, Дар’я вельмі часта выкарыстоўвае святлоадбівальныя элементы і бліскаўкі, спалучаючы іх з алейнымі фарбамі і лакам.

1 сакавіка у Гродзенскай філаромніі адбудецца вернісаж Дар’і Багасловай. Выстава будзе мець вельмі гучную назву «Каляровыя сны рэчаіснасці». У першы дзень вясны наведвальнікі змогуць паглядзець карціны мастачкі пад музыку гурту Race of dreams. Спевакі — Дар’я Багаслова і Дзмітрый Брытанаў — будуць выконваць песні ў стылі Jazz Fusion, Ethno, Lounge, Art & Prog Rock, напісаныя на вершы знакамітых беларускіх паэтаў, а таксама і на ўласныя тэксты.

Для кожнага, хто захоча адкрыць для сябе мастацтва ў новым свеце, прыходзьце на выставу «Каляровыя сны рэчаіснасці». Уваход для ўсіх вольны!