Беларускі саюз мастакоў прадстаўляе рэспубліканскую выставу мастацкага тэкстылю «Мpoi — Крылы», якая сабрала мастакоў з розных гарадоў Беларусі: Мінска, Гомеля, Віцебска, Полацка і іншых.
Удзел у выставе прымаюць як прафесійныя мастакі, так і студэнты старэйшых курсаў беларускіх ВНУ.
Арганізатары праекту «Мроі — Крылы» прапанавалі мастакам магчымасць узвысіцца над простай рэальнасцю, адлюстраваць свае мары і фантазіі ў вобразных рашэннях сваіх творчых работ, узяўшы за аснову сімвалізм птушкі.
У Беларусі з даўніх часоў лічылася, што птушкі, як першыя веснікі вясны, прыносяць яе на сваіх крылах, вяртаючыся пасля зімоўкі дадому. Таму лепшае месца для ажыццяўлення арт-праекта «Мроі — Крылы» — гэта вясна, красавік 2021 года і горад Гродна з яго непаўторнымі краявідамі, ракой Нёман і птушкамі, якія лунаюць над імі.
Аўтары і куратары арт-праекта: Ала Непачаловіч, Вольга Рэднікіна, Алена Обадава.
Кошт квіткоў для школьнікаў — 1,00 р., студэнтаў і пенсіянераў — 1,50 р., для астатніх — 2,00 р.
Место проведения: ул. Замковая, 20 (Сенаторский зал).
Контакты: +375 (152) 71-86-83, +375 (33) 325-00-58. Email: grodno_museum@tut.by.