Памяці подзвігу народа прысвячаецца

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

17 мая ў Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі мастака Уладзіміра Фёдаравіча Чарнышова «Памяці подзвігу народа прысвячаецца».

Уладзімір Фёдаравіч Чарнышоў каля 30 гадоў працаваў мастаком-пастаноўшчыкам на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1995 – 2001 гг. Уладзімір Фёдаравіч працаваў галоўным мастаком Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага. З’яўляецца аўтарам сцэнаграфіі спектакляў-лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў тэатральнага мастацтва. З 1996 па 2005 гг. выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Удзельнік гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выставак з 1960 г. Сябра Саюза мастакоў СССР (з 1977 г.), Беларускага саюза мастакоў, Саюза кінематаграфістаў СССР (з 1978 г.), Беларускага саюза кінематаграфістаў, Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (з 1996 г.). Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Тэл.: +375 (33) 325-00-58 (мастацкi адзел).