«Таямніцы майстэрства» ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці!
У кожнага творчага чалавека ёсць свае таямніцы майстэрства, свой почырк, светапогляд. А калі сустракаюцца дзве творчыя асобы, то такі саюз здольны раскрыць глыбокія пачуцці, тонкія струны душы і дасягнуць вялікіх вышынь.
Творчасць сям’і Дубовік, чыя выстаўка сёння адчынілася ў нашым дэманстрацыйным зале, — гэта ўдалы тандэм двух яркіх асоб, які фарміраваўся на працягу многіх гадоў і потым пачаў здзіўляць усіх сапраўднымі творамі мастацтва.
З прывітальным словам да гасцей звярнуліся А.Ю.Пекар, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, і К.В.Хільмончык, дырэктар АМЦНТ.
У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлена каля 50 работ, выкананых у розных тэхніках народнай і сучаснай мастацкай творчасці: выцінанка, лепка з гліны, мастацкая апрацоўка скуры і жывапіс.
Падрабязнее па тэл.: +375 (152) 62-37-87.