Сімфонія творчасці

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Гродзенская выставачная зала запрашае выставу «Сімфонія творчасці», прысвечаную 25-годдзю народнага аматарскага аб’яднання народнай творчасці і мастакоў «Гарадзенскі каларыт».

Рэпартаж з адкрыцця выставы можна пачытаць i паглядзець па спасылцы.

Вы ўбачыце творы майстроў салома- і лозапляцення, разьбяроў па дрэве, кавалей, вышывальшчыц, ткачых, ганчароў, майстроў ласкутнога шыцця і па вырабу традыцыйных лялек, а таксама працы выдатных творчых асоб, якія надалі новае аблічча традыцыйным рамёствам і працуюць у сучасных стылях і тэхніках.

25 гадоў таму было створана народнае аматарскае аб’яднанне «Гарадзенскі каларыт», якое сабрала лепшых майстроў народнай творчасці і мастакоў-аматараў Гродна. Яго мэтай было абмеркаванне шляхоў адраджэння і развіцця традыцыйнага беларускага мастацтва, каардынацыя творчай і выставачнай дзейнасці, прыцягненне маладых творцаў, папулярызацыя лепшых узораў рэгіянальнай мастацкай спадчыны ў нашай краіне і за мяжой.

На сённяшні дзень «Гарадзенскі каларыт» аб’ядноўвае каля 200 творцаў. Гэта мастакі, майстры салома- і лозапляцення, разьбяры па дрэве, кавалі, вышывальшчыцы, ткачыхі, ганчары, майстры ласкутнога шыцця і па вырабу традыцыйных лялек, а таксама выдатныя творчыя асобы, якія надалі новае аблічча традыцыйным рамёствам і працуюць у сучасных стылях і тэхніках: бісерапляценні, мастацкай апрацоўцы скуры і воўны.

Маладыя майстры пазнаёмілі нашых землякоў з такімі відамі сучаснай творчасці, як дэкупаж, мастацкі роспіс па дрэву і шклу, канзашы, тапіарый і іншыя.

За час існавання аб’яднання праведзены больш за 600 выстаў, пленэраў, фестываляў; 11 майстроў і мастакоў прыняты ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. Работы майстроў знаходзяцца ў музеях і галерэях нашай краіны, прыватных калекцыях жыхароў замежжа. Усталяваны трывалыя сувязі з мастакамі, народнымі майстрамі і арганізатарамі культурных мерапрыемстваў у Расіі, Літве, Латвіі, Польшчы, куды ахвотна запрашаюцца беларускія ўдзельнікі.

Даведкi па тэл.: +375 (152) 72-07-42

Кошт квітка

  • дзіцячы — 1 руб.,
  • студэнцкі — 1,5 руб.,
  • дарослы — 2 руб.