Папяровыя карункі

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

У Цэнтры рамёстваў «Спадчына» 17 снежня ў 16:00 адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Папяровыя карункі» сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Станіслава Муліцы.

Станіслаў Вітольдавіч Муліца займаецца выцінанкай з 1994 года. Майстар выконвае традыцыйныя выцінанкі з дрэвамі жыцця, каля якіх размяшчае пеўнікаў альбо птушак, конікаў ці іншых жывёл, постаці дзяўчат або маладой пары. Сваеасабліва ўспрымаюцца манахромныя квадратныя выцінанкі, у якіх майстар у цэнтры заўжды змяшчае зорку, а вакол яе — карагоды ў рухах і танцах, расліны ці жывёлы.

Працы Станіслава Муліцы пазнавальныя сярод другіх майстроў выцінанак, маюць сваёасаблівы характэрны толькі яму стыль. На падставе успамін з дзяцінства і старых фотаздымкаў з абрадаў вясковых пахаванняў, займаўся рэканструкцыяй даўнейшых падзораў, якімі аздаблялі труны ў роднай вёсцы Дайліды.

Сваі працы Станіслаў робіць з белай і каляровай паперы, складаючы яе ў залежнасці ад формы і характару выцінанкі ў некалькі разоў і ў розных напрамках, часцей алоўкам вызначае кампазіцыйнае вырашэнне. Далей кампазіцыю выстрыгае нажніцамі.

Станіслаў Муліца прымаў удзел у шматлікіх фестывалях і святах, кірмашах майстроў народнай творчасці. У 2013 годзе стаў лаўрэатам абласной выстаўкі-конкурса выцінанкі «Папяровыя фантазіі» на рэгіянальным фестывале абрадаў і рамёстваў «Скарбы Гродзеншчыны».

Працы майстра знаходзяцца ў розных музеях Рэспублікі Беларусь і ў прыватных калекцыях розных краін. Выстаўка працягне сваю працу па 14.01.2022 года.

Даведкi па тэлефонах: +375 (152) 68-38-20; +375 (152) 68-38-21.

Фотография со вкусом. Афиша выставок
ТРЦ Triniti вход свободный
до 20 декабря
Не просто ваза. Афиша выставок
до 14 января
Мозаика мгновений. Афиша выставок
Фотоклуб «Гродно» 2,00 − 4,00 р
до 26 декабря
Святочнае натхненне. Афиша выставок
ОМЦНТ вход свободный
до 17 января