31 мая ў аддзеле мастацтва ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага» ў межах творчага праекта «Дакрануцца да гісторыі» адбылося адкрыццё выставы «Но детских лет люблю воспоминанье…».
На экспазіцыі прадстаўлены старадаўнія фотаздымкі і паштоўкі, якія расказваюць пра жыццё гродзенскіх дзяцей ХІХ – сярэдзіны ХХ стст., а таксама рарытэтныя кнігі і часопісы, дзіцячыя цацкі часоў СССР з фонду абласной бібліятэкі і прыватных калекцый.
Месца правядзення: вул Савецкая, 25 (уваход з боку вул. Калючынскай).
Даведкі па тэл.: +375 (152) 77-20-86.