Дажынкі

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Цэнтр гарадскога жыцця і арт-галерэя «Крыга» запрашаюць на выставу Жанны Капуснікавай «Дажынкі» #uCentry Hrodna. З велізарнага мноства святаў на зямлі, свята ўраджаю — хіба што самае важнае, добрае і шчырае. Яно мае розныя назвы, але спрадвеку ва ўсіх народаў і культурах нясе адну сутнасць: упэўненасць, што праца чалавека не была дарэмнай.

І хоць гэтая праца была цяжкай — яе вынік быў бачны, а таму яна прыносіла радасць ды спараджала веру ў лепшае заўтра. Гэта надавала жыццю сілу і сэнс. «Дажынкі» — адна з найбольш распаўсюджаных назваў свята ўраджаю ў Беларусі. Дэманстрацыя першай часткі арт-праекту Жанны Капуснікавай «Дажынкі» адбылася ўвосень 2013 года. Творца паспрабавала збіць фальшывы пафас са свята, тым самым вярнуць яму хаця б частку сапраўднага значэння і “рэабілітаваць” яго назву.

Таму і назвала праект менавіта так. Тая выстава атрымалася яркай, радаснай і светлай. Арт-крытыкі і журналісты называлі яе ўтопіяй, з чым Жанна не зусім згаджалася і гатовая была з запалам працягваць «культываваць» гэтую тэму. Адкрыццё другой часткі арт-праекта пад назвай «Другія Дажынкі» адбылося ў лістападзе 2015 года.

На выставу былі адабраныя працы з папярэдняга праекта і 10 новых, створаных у 2014–2015 гг. Выяўленчая мова засталася той самай, але «Другія Дажынкі» атрымаліся іншымі і пераўтварыліся ў антыўтопію. А аб’яднанне ў адной экспазіцыі двух полюсных канцэпцый дазволіла найбольш ярка сфармуляваць пасыл: незалежна ад поглядаў і прыхільнасцяў усіх жывых людзей аб’ядноўвае тое, што яны пакуль жывыя.

Гэтая ж драматургія захаваная і ў цяперашняй выставе ў Гародні. На суд гарадзенцаў адабраны тры работы з першай серыі «аграрамантычнага серыяла Дажынкі», пяць работ “антыўтопіі” і адна работа з серыі «Марсіянскі лапiк» — трэцяй часткі праекта.

Выстава працягнецца да 18 верасня. Уваход вольны. Выстава будзе працаваць штодзённа, акрамя нядзеляў, ад 10-й да 19-й гадзіны.