Канцэпт. Выбранае

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Выстава «Канцэпт. Выбранае» І Трыенале Беларускага саюза мастакоў экспануецца ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі і прадстаўляе гледачам зрэз работ самых розных сучасных мастацкіх практык вядомых і маладых беларускіх аўтараў з Мінска і ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Выяўленчае і прыкладное мастацтва, фатаграфія, арт-дызайн, інсталяцыі, асамбляжы — звыш 40 мастакоў напоўнілі прастору Сенатарскай залы эксперыментамі з формай, пластыкай, колерам і святлом.

Выстава «Канцэпт. Выбранае» І Трыенале Беларускага саюза мастакоў разгортвае перад гледачамі панараму творчых пошукаў у сучасным беларускім выяўленчым мастацтве. У экспазіцыі прадстаўлены як асобныя работы, так і цэльныя праекты аўтараў, удалыя прыклады скарыстання тэхнічных і эстэтычных навацый, гарманічнага спалучэння прынцыпова розных творчых накірункаў, канцэптуальнага змянення цэльных мастацкіх структур.

Кожная з работ прадстаўляе асобныя канцэпты, у якіх ёсць эксперыменты з формай, пластыкай, колерам, святлом, гульня с сэнсамі і зместамі. Гледача чакаюць метамарфозы, трансфармацыі, актуалізацыі, ператварэнні. Скульптура і кераміка набываюць рысы арт-аб'ектаў, жывапіс арганічна становіцца асамбляжам, а тэкстыльныя кампазіцыі — пластыкай мікс-медыя.

Рэспубліканская выстава «Канцэпт. Выбранае» І Трыенале Беларускага саюза мастакоў будзе працаваць да 3 красавіка 2021 года.

Фотография со вкусом. Афиша выставок
ТРЦ Triniti вход свободный
до 20 декабря
Не просто ваза. Афиша выставок
до 14 января
Мозаика мгновений. Афиша выставок
Фотоклуб «Гродно» 2,00 − 4,00 р
до 26 декабря
Святочнае натхненне. Афиша выставок
ОМЦНТ вход свободный
до 17 января