Беларускія героі казак, міфаў, легенд

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

З 16 верасня па 12 лістапада выстава «Беларускія героі казак, міфаў, легенд». У жыхароў і гасцей нашага горада з'явіцца магчымасць аднымі з першых убачыць гэты ўнікальны праект, які спалучае ў сабе як класічныя формы (графіку, скульптуру), так і сучасныя інтэрактыўныя тэхналогіі.

Вас чакае падарожжа не толькі ў свет беларускай міфалогіі, але і па таемных кутках віртуальнай рэальнасці праекта Lipa.Club. Зазірнуць за грань рэальнага свету, сустрэцца з героямі беларускіх казак, міфаў і легенд стане магчымым з дапамогай гарнітуры Oculus Rift, якой будзе абсталявана выставачная зала.

Квіткі:

  • Дарослыя — 3 руб.,
  • Студэнты, пенсіянеры — 2,5 руб.,
  • Вучні — 2 руб.

Музей працуе кожны дзень з 10:00 да 18:00. Каса да 17:30.

Адрас: г. Гродна, вул. Замкавая, 16.
Тэлефоны: +375 (152) 74-02-72, +375 (152) 74-48-89.