Абласная выстаўка-конкурс маладых мастакоў і майстроў сучаснага народнага мастацтва «Творчая рунь» праходзіць у рамках Рэспубліканскай акцыі «Гродна — культурная сталіца Беларусі-2014».
Асноўная мэта выстаўкі-конкурсу — выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі ва ўзросце ад 16 да 31 года. Выбар тэмы, віду і характару конкурсных работ не абмяжоўваліся.
52 маладых творцаў з Гродзенскай вобласці і горада Гродна прадставілі звыш 300 творчых работ, выкананых у розных відах і жанрах выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: жывапіс, графіка, мастацкае фота, саломапляценне, кераміка, выцінанка, аплікацыя і інкрустацыя саломкай, мастацкі роспіс, вышыўка, вязанне і іншае.