Персанальная мастацкая выстава Уладзіміра Канстанцінавіча Казакова «Прысвячэнне Беларусі».
На выставе прадстаўлены карціны, створаныя ў розныя гады. Пераважным жанрам у станковым жывапісе з'яўляецца пейзаж і тэматычная кампазіцыя гістарычнага і сацыяльнага характару. Прырода, беларуская вёска, архітэктурныя помнікі Гродзеншчыны — адна з галоўных тэм у працах аўтара.
Уладзімір Канстанцінавіч з’яляецца членам Беларускага саюза мастакоў. Выкладае мастацкія дысцыпліны ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў, пры ўдзеле У. К. Казакова падрыхтаваны 26 стыпендыятаў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Запрашаем наведаць выставу!