Выстава прысвечана шляху пілігрымаў у іспанскі горад Санцьяга-дэ-Кампастэла.
Шлях Санцьяга (св. Якуба) — гэта старадаўняя дарога пілігрымаў, якая вядзе праз Еўропу ў іспанскі горад Санцьяга-дэ-Кампастэла. Галоўная частка маршрута ідзе па тэрыторыі Паўночнай Іспаніі. Пачынаць пілігрымку можна з Іспаніі, Францыі, Германіі, Партугаліі, Вялікабрытаніі або з любой іншай краіны — пытанне ў тым, якую адлегласць гатовы прайсці пілігрым.
Аўтар фотавыставы, Элан Лыскоў, сам стаў пілігрымам, пераадолеў шлях святога Якуба. Героі серыі Camino прамовяць перад гарадзенцамі.