20 верасня ў 16:00 у выставачнай зале ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» (вул. Савецкая, 8) адбудзецца адкрыццё справаздачнай выстаўкі «Майстры Пушчанскага краю» аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
На выстаўцы будзе прадстаўлена каля 100 работ майстроў народнай творчасці Свіслацкага раёна: салома- і лозапляценне, ганчарства, кераміка, карункапляценне, пляценне паясоў, выцінанка, пісанка і інш. Экспазіцыю выстаўкі дапоўняць работы з этнаграфічнай калекцыі аддзела рамёстваў, якая папаўнялася на працягу 10 гадоў. Усе экспанаты этнакалекцыі (посцілкі, дываны, ручнікі) набываліся супрацоўнікамі цэнтра ў працэсе этнаграфічных экспедыцыйпа свіслацкім краі.
Тэлефон для даведак: +375 (152) 74-04-48.