Кракаўскія калядныя батлейкі

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

17 студзеня 2019 года а 16-й гадзіне ў Авальнай зале Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея (Новы замак, вул. Замкавая, 20) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Кракаўскія калядныя батлейкі».

Выстаўка падрыхтавана гістарычным музеем горада Кракава, Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Гродне і Польскім Інстытутам у Мінску.

Кракаўскія батлейкі (ад польскага — Betleem — назва г. Віфлеема) — гэта багата аздобленыя сцэны Божага Нараджэння з архітэктурнай спасылкай на адметнасці Кракава. Стылёвая разнастайнасць кракаўскіх касцёлаў стала для стваральнікаў батлейкі крыніцай натхнення. Гэта форма батлейкі сфармавалася ў XIX ст., распаўсюдзілася ў XX ст. і культывуецца дагэтуль, з'яўляючыся правобразам сучасных батлеек.

Гістарычны музей Кракава з 1946 года ладзіць штогадовыя конкурсы і выставы батлеек, якія вылучаюцца надзвычайнай рэлігійнай, мастацкай, патрыятычнай і гістарычнай каштоўнасцю. Рэгламент на роўных правах дапускае да ўдзелу ў конкурсе працы прафесіяналаў (архітэктараў, мастакоў) і мастакоў-аматараў. На дадзенай выставе прадстаўлены батлейкі з фондаў Гістарычнага музея горада Кракава, якія атрымлівалі найвышэйшыя адзнакі і ўзнагароды. Адметнасцю кракаўскіх батлеек з’яўляюцца сцэны з персанажамі гістарычнымі (каралямі, нацыянальнымі героямі, заслужанымі і вялікімі палякамі) і легендарнымі (напр., Трубачом, панам Твардоўскім). Некаторыя батлейкі маюць сучасныя і складаныя механізмы, а таксама ўбудаваныя музычныя рашэнні, з якіх гучаць кракаўскія мелодыі або найбольш папулярныя калядкі.

На апошняй сесіі ЮНЕСКА (29 лістапада 2018 г.) Кракаўскія батлейкі былі ўнесены ў рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Выстава будзе працаваць да 17 лютага 2019 года.

Выставая працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 10:00 да 18:00. Каса працуе да 17:30.
Тэл. +375 (152) 71-86-83; +375 (152) 71-86-88.

Кошт білетаў:
для школьнікаў —1 рубль,
для студэнтаў і пенсіянераў — 1 рубль 20 капеек,
для астатніх наведвальнікаў —-1 рубль 50 копеек.