На выставе паказаны ілюстрацыі Сальвадора Далі да «Боскай камедыі» Дантэ Аліг’еры. Таксама ўвазе гледачоў прадстаўлены тры аўтарскія малюнкі Далі, прысвечаныя Дон Кіхоту. Калекцыяй раней валодалі Марына Уладзі і Уладзімір Высоцкі, а ў цяперашні час яна знаходзіцца ў прыватным зборы еўрапейскага мастацкага праекта artishere.art.
У 1951 годзе Сальвадор Далі атрымаў ад урада Італіі заказ на стварэнне серыі акварэльных ілюстрацый для юбілейнага выдання «Боскай камедыі» да 700-годдзя Дантэ Аліг’еры. Аднак царква выступіла супраць таго, каб Далі займаўся гэтай працай. У выніку заказ быў адменены, але Далі не спыніў работу. Дзевяць гадоў вялікі мастак працаваў над акварэльнымі ілюстрацыямі да «Боскай камедыі». Працэс пераводу акварэльных малюнкаў на драўляныя друкарскія пласціны заняў яшчэ каля чатырох гадоў.
Ілюстрацыі Далі прызнаны лепшымі творамі мастака ў вобласці кніжнай графікі.
Выстава працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 10:00 да 18:00. Каса працуе да 17:30.
Тэл.: +375 (152) 71-86-83; +375 (152) 71-86-88.
Кошт уваходных білетаў: