Пётр Шумаў. Вяртанне дадому

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть
Лёс многіх таленавітых ураджэнцаў нашай краіны, на жаль, звязаны з вымушанай эміграцыяй.

Так склалася і жыццё гарадзенца Пятра Шумава, аднаго з самых знакамітых фатографаў Еўропы першай трэці ХХ стагоддзя, асабістага фатографа Агюста Радэна.

На выставе будуць прадстаўлены копіі 33 фотаздымкаў, выкананых Пятром Шумавым, якія прадастаўлены парыжскім фондам «Parisienne de Photographie – «Roger-Viollet».

У 1920-я гады Пётр Шумаў фатаграфаваў выдатных мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў, паэтаў, балярын, палітыкаў. Сярод прадстаўленых на фотавыставе работ наведвальнікі змогуць убачыць партрэты Марка Шагала, Льва Бакста, Уладзіміра Маякоўскага, Марыны Цвятаевай, Альберта Эйнштэйна, Клода Манэ і інш. Гэтыя фотаздымкі даюць поўнае ўяўленне аб таленце партрэтыста і аб тым унёску, які ён зрабіў у сусветную культуру.

Экспазіцыя дапоўнена трыма арыгінальнымі фотаздымкамі Пятра Шумава з фондаў Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. На гэтых фотаздымках: французскі скульптар Агюст Радэн, захавальнік Люксембургскага музея Леонс Бенедзіт, брытанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч Джэймса Рамсэя Макдональда.

Выстава арганізавана пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, былога Пасла Беларусі ў Францыі, Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА Паўла Латушкі, беларускага журналіста і фотамайстра Аляксандра Ласмінскага.

Адкрыццё выставы адбудзецца 29 сакавіка.
Тэл.: 8 (0152) 71-86-83; 8 (0152) 71-86-88

Кошт уваходных білетаў:

для школьнікаў — 50 кап.;
для студэнтаў і пенсіянераў — 80 кап.;
для астатніх наведвальнікаў — 1 руб.