Бывай, Радзіма

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

«Бывай, Радзіма»– пра вайну. Пра асабістыя гісторыі, сямейныя ўспаміны і дзяржаўную культуру, што трымае манаполію на памяць. Пра эмацыйную супярэчлівасць уласнага стаўлення і адназначную непахіснасць афіцыйнай трактоўкі. Пра стрыманыя індывідуальныя спробы справіцца з вопытам вайны і масавыя фармалізаваныя рытуалы ўшанавання герояў. Пра сучасную дзіснэйлэндызацыю памяці на Беларусі – з яе парадамі, «кабінетамі васковых фігур» у Музеі Вялікай Айчыннай вайны, інтэрактыўнымі памінальнымі свечкамі на экранах манітораў і рэканструкцыямі бітваў перад натоўпам разявак на «Лініі Сталіна».

Фатаграфіі Андрэя Лянкевіча адчыняюць перспектывы сваяму ўласнаму ўяўленню і даюць магчымасць супаставіць мінулае са сваім уласным вопытам. Так, у досведзе рэфлексіі мы не даведаемся даскладна, як было, але ён агаляе спасылку мінулага на сучаснасць і на дзеянні сучаснікаў. Нас з вамі.