Сопат − горад мастакоў

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть
Выставачная зала запрашае 18 красавіка на ўрачыстае адкрыццё выставы «Сопат − горад мастакоў».

Выстава уяўляе сабой своеасаблівы зрэз сучасных творцаў з польскага горада Сопат. Выставу складаюць працы двух груп мастакоў.
Творы мастакоў з Сопату ахопліваюць амаль увесь спектр самых розных тэхнік, тэмаў і інтарэсаў. Пачынаючы ад рэалізму (Беражніцкі, Калькоўскі, Акраса, Рэйнерт), мастакі схіляюцца ў бок мастацтва сюррэалізму з моцным эмацыйным зарадам (Чэсьнік, Кучыньска, Свішэўскі, Застружна), а таксама геаметрычнай і экспрэсіянісцкай абстракцыі (Чарняўскі, Даманьска). Такім чынам, выстава «Сопат − горад мастакоў» стане падарожжам па стылях і накірунках, якія глыбока ўкараніліся ў авангардзе дваццатага стагоддзя.