Рэспубліканская выстава «Art-панарама 2019. Маладыя мастакі Беларусі» — гэта мастацкі праект, які ўпершыню быў рэалізаваны ў 2014 г. Выстава дэманструе разнастайнасць напрамкаў у відах сучаснага мастацтва і знаёміць з новымі імёнамі.
Маладыя аўтары не аб’яднаны агульнай тэмай, яны разважаюць над актуальнымі пытаннямі і выяўляюць сваё светаадчуванне і эстэтычныя погляды ў розных стылістыках і жанрах, з дапамогай разнастайных матэрыялаў і тэхнік.
На выставе прадстаўлена панарама відаў выяўленчага мастацтва: жывапіс, графіка, скульптура, арт-аб'екты, інсталяцыі. Многія творы экспануюцца ўпершыню, а некаторыя створаны спецыяльна для праекта «Art-панарама 2019».
Кошт квіткоў:
Даведка: 71-86-83.