4 кастрычніка запрашаем на адкрыццё выставы гарадзенскага фатографа Сяргея Саковіча. Сяргей захапляецца макраздымкай і паказвае страшных жукоў і павукоў мілымі і забаўнымі, а птушак і матылькоў — яшчэ прыгажэйшымі, чым яны нам здаюцца. Сяргей — біёлаг па адукацыі. І макраздымка для яго — гэта яшчэ і спосаб вывучыць жывёл і насякомых.
Адкрыццё выставы адбудзецца 4 кастрычнiка а 19:00.
Уваход вольны.