22 лістапада ў 16:00 у Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы беларускага сучаснага мастака Андрэя Пяткевіча.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены творы, якія дэманструюць вынікі працы мастака за апошнія дваццаць гадоў. У станковым жывапісе мастак стварае складаныя тэматычныя кампазіцыі, якія напоўнены іншасказальным сэнсам.