Сяргей Грыневіч. Жывапіс.

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

06.08.2015 у 16 гадзін у Новым Замку Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Сяргея Грыневіча — аднаго з самых цікавых сучасных беларускіх мастакоў.

Жывапісец актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных праектах. Работы аўтара выстаўляліся на выставах у Польшчы, Іспаніі, Украіне, Расіі, Літве, Францыі, Швейцарыі. Карціны мастака знаходзяцца ў шматлікіх прыватных калекцыях і ў музеях Беларусі, а таксама краінах Заходняй Еўропы.
Увазе гледача будуць прадстаўлены манументальныя жывапісныя палотны, якія дзівяць уяўленне новым поглядам на актуальныя праблемы эпохі і культурна-гістарычныя працэсы.