4 фільмы з сёлетняй праграмы кінафестывалю можна будзе пабачыць у кінатэатры «Чырвоная зорка» з 25 па 28 кастрычніка. Гарадзенцам пакажуць кінастужкі — дзве камедыі і дзве драмы — рэжысёраў з Швецыі, Даніі, Эстоніі і Латвіі.
Цырымонія адкрыцця адбудзецца 25 кастрычніка (чацвер) у 18:30 у кінатэатры «Чырвоная зорка» з удзелам каманды і партнёраў фестывалю.
25 кастрынчіка а 19:00 — чорная камедыя «Былая жонка» (Швецыя, рэж. Каця Вік, 2017, 90 хв.).
26 кастрынчіка, 19:00 — камедыя «Жахлівая жанчына» (Данія, рэж. Крысціян Тафдруп, 2017, 85 хв.).
27 кастрынчіка, 19:00 — драма «Канец ланцужка» (Эстонія, рэж. Прыіт Пяясуке, 2017, 81 хв.).
28 кастрычніка, 19:00 — гістарычная драма «Хронікі Мэлані» (Латвія, рэж. Віестурс Каірыш, 2016, 120 хв.).