Цэнтр раместваў «Спадчына» запрашае 18 красавіка ў 16:00 гадзін на «Свята вярбы і выцінанкі».
У Цэнтры раместваў захоўваюць і доўжаць традыцыі нашых продкаў. На свяце будуць прадстаўлены два накірункі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія ўнесены ў спіс нематэрыяльна-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Гэта выраб велікодных вербаў і выцінанка, як від мастацтва, які прысутнічаў і быў вельмі папулярны ў нашых продкаў.
У рамках мерапрыемства адбудзецца падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адкрытага гарадскога конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва «Велікодная вярба».
Тэлефоны для даведак: +375 (152) 68-38-21, +375 (29) 242-08-18.