5 кастрычніка у Новым замку адбудзецца мерапрыемства «Адзін дзень з жыцця горада. Гродна часоў Антонія Тызенгаўза»!
Вы больш даведаецеся пра дыпламата, грамадскага дзеяча і рэфарматара, які ўнёс бясцэнны ўклад у развіццё рэгіёну — Антонія Тызенгаўза. А таксама пачуеце займальныя гісторыі аб горадабудаўнічых рэформах, эканамічным росквіце і культурным жыцці таго часу. Мерапрыемства адбудзецца 5 кастрычніка ў 17:00 ва ўнутраным дворыку Новага замку.
Квіткі можна набыць загадзя у касе Новага замку. Падрабязней па тэлефонах: +375 (152) 71-86-88, +375 (29) 77-66-588 (МТС), +375 (29) 614-82-35 (А1).