У Гродна адбудзецца музычна-інтэлектуальны вечар з удзелам філосафа Ірыны Дубянецкай і арт-рок музыкаў з Мінска.
На вечары вы даведаецеся пра загадкавы свет беларускай магічнай традыцыі і касмалагічныя ўяўленні нашых продкаў. А запрошаныя музыкі працягнуць вечар адпаведным вайбам арт-рока з фальклорнымі элементамі.
Пра што лекцыя?
«У беларускай традыцыйнай культуры асаблівае месца займала магічнае светаўспрыманне. Яно перадавалася праз пакаленні ў вузкім коле практыкаў, якія імкнуліся ўплываць на жыццёвыя сітуацыі ці прыродныя ўмовы.
Магічная традыцыя аперавала ўяўленнямі пра свет, якія былі ўнікальнымі для яе і амаль не пранікалі ў шырэйшую народную культуру. Асноўнай крыніцай ведаў пра гэтую традыцыю з'яўляюцца замовы».