Дзень і ноч у музеі

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Дзённая праграма:

  • 10:00–18:00 — праца пастаяннай музейнай экспазіцыі і выставачных залаў, праца выставы-продажу «Мир самоцветов». Звяртаем увагу, што сваю працу распачне адноўленая экспазіцыя, якая была перавезена са Старога замка ў Новы.
  • 12:00–16:00 — акцыя «Юныя экскурсаводы». Сумесная акцыя, якая дае магчымасць убачыць працу экскурсаводаў Гімназіі №1 імя Я.Карскага. Для індывідуальных і сямейных наведвальнікаў юныя гімназісты падрыхтавалі міні-экскурсіі, падчас якіх распавядуць пра ўнікальныя і найбольш цікавыя экспанаты, змешчаныя ў экспазіцыі былой каралеўскай рэзідэнцыі.

Вячэрняя праграма:

  • 20:00–02:00 — праца тэматычных пляцовак, фотазон, пастаяннай музейнай экспазіцыі, часовых выставак з прыцемненым асвятленнем і музычным суправаджэннем. Для наведвальнікаў рэкамендуецца выкарыстоўваць ліхтарыкі мабільных прыладаў.
  • 20:30, 21:00, 21:30 — акцыя «Гісторыя аднаго экспаната». Эксклюзіўны міні-аповяд пра любімы экспанат ад супрацоўнікаў музея.
  • 23:10, 23:40 — запрашаем усіх на прыгоды «Паміж замкамі». Для вас мы падрыхтавалі касцюмаваную пешаходную экспрэс-экскурсію з ліхтарыкамі ў руках.

Упершыню ў Новым замку! Толькі 22 і 23 мая адбудзецца прэзентацыя прац двух гродзенскіх фотамастакоў!

Незвычайны фотапраект «Слонімскія туманы» прадставіць Яўген Навіцкі. Працы свае фатограф здымае на старыя аб'ектывы з ручным фокусам, у асноўным вытворчасці СССР. Яўген лічыць, што іх аптычныя недасканаласці ў параўнанні з сучаснай оптыкай дазваляюць вылучыць яго асабістыя фота ад падобных. Фотаздымкі, якія вы ўбачыце на гэтай выстаўцы, зробленыя ў перыяд з 2018 па 2020 гады.

«Чорна-белая фатаграфія і нізкі ключ — тое, што прыцягвае больш за ўсё» — гэта словы наступнага аўтара, Дзмітрыя Наўгародскага. Выстаўка яго чорна-белых фотапалотнаў будзе працаваць у «Старадаўнім інтэр’еры». Мы ўпэўнены, што вас зачаруе і захопіць майстэрства, з якім аўтар змог перадаць святлоценявыя пераходы з гарманічным спалучэннем ліній пейзажных замалёвак, эмоцыі і пачуцці, унутраны свет чалавека. Гэтая фотавыстава — своеасаблівы вынік творчасці Дзмітрыя Наўгародскага апошніх двух гадоў.

Зоопарк. Другие мероприятия 1
Зоопарк 6,00 − 8,00 р
Здравствуй, первомай!. Другие мероприятия
Гродно вход свободный
1 мая
Иллюзионное шоу Ильи Кахновича. Другие мероприятия
OldCity 19,00 − 50,00 р
до 28 апреля
1 мая в Коробчицах. Другие мероприятия
Коробчицы 5,00 − 10,00 р
1 мая
Тайны Города. Другие мероприятия
Гродно 48,00 − 55,00 р
до 30 апреля
Цирк-шапито «Арлекин». Другие мероприятия
пр-т Космонавтов 18,00 − 35,00 р
до 2 мая
Капелла-JAM. Другие мероприятия
OldCity вход свободный
27 апреля
9 мая. Программа. Другие мероприятия
Гродно вход свободный
9 мая