30 мая з 12:00 да 17:00 пройдзе V фестываль кнігі «Гарадзенскі ЛітФэст»!
На пляцоўцы каля маладзёжнага цэнтра «Гродна» усіх жыхароў і гасцей горада будзе чакаць самае сапраўднае кніжнае свята, а далучыцца да яго зможа кожны жадаючы.
Вас будуць чакаць:
Жывая музыка, танцы, творчыя нумары ад таленавітай моладзі Гродзеншчыны, конкурсы, віктарыны, гульні з прызамі і, канешне, кнігі.
Кніжны пікнік дазволіць кожнаму наведвальніку ЛітФэста пазнаёміцца з навінкамі літаратуры і перыёдыкі. Чытаць кнігі на месцы можна і трэба!