Школа Медиаменеджмента

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Першая беларуская Школа Медыяменеджменту адкрывае набор слухачоў.

Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў сумесна з установай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (г. Гродна), пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie аб’яўляе набор слухачоў у Школу медыяменеджменту.

Мэта

Паляпшэнне якасці беларускіх медыяпраектаў праз павышэнне кваліфікацыі іх менеджэраў.

Фармат Школы

4 модулі, кожны працягласцю 1 месяц (2–3 дні стацыянарнага навучання і дыстанцыйныя заданні на платформе Moodle).

Трэнеры

Трэнеры з Беларусі, Украіны, Славакіі якія маюць вялікі досвед працы і прайшлі папярэдняе навучанне па спецыфіцы змяшанага навучання.

Слухачы

Менеджэры журналісцкіх і грамадскіх медыяпраектаў, матываваныя на атрыманне інавацыйных ведаў ды іх ўкараненне ў сваіх рэдакцыях. Склад групы — 15 чалавек.

Пачатак першага модуля — 3 сакавіка 2017 года.

Тэмы модуляў

  • Як развіваць стратэгію вашага медыя-рэсурса (3–31 сакавіка, стацыянарны трэнінг 3–5 сакавіка);
  • Як ствараць, прасоўваць і прадаваць ваш кантэнт (1–28 красавіка, стацыянарны трэнінг 1–2 красавіка);
  • Як зарабляць грошы стандартнымі і нестандартнымі шляхамі і як іх эканоміць (29 красавіка–26 траўня, стацыянарны трэнінг 29-30 красавіка);
  • Як стварыць эфектыўную каманду і кіраваць ёй (27 траўня–20 чэрвеня, стацыянарны трэнінг 27–28 траўня).

24 чэрвеня — выпускная сустрэча, выдача сертыфікатаў.

Умовы

  1. Навучанне ў Школе бясплатнае.
  2. Абвязковы ўдзел ва ўсіх модулях Школы і выкананне ўсіх заданняў.
  3. Усе ўдзельнікі, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць Сертыфікат пра заканчэнне Школы.
  4. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў Школы харчаваннем і пражываннем на час стацыянарных сесій Школы, а таксама праезд на месца правядзення Школы.

Як падаць заяўку

Неабоходна запоўніць апытанку да 10 лютага 2017 г. Арганізатары Школы звяжуцца з кандыдатамі да 15 лютага і ўзгадняць даты правядзення сумоя з кожным з заяўленых. Спіс групы будзе сфарміраваны да 23 лютага.

Дадатковая інфармацыя на сайце або па e-mail: mediamanagementbelarus@gmail.com

9 мая. Программа. Другие мероприятия
Гродно вход свободный
9 мая
Капелла-JAM. Другие мероприятия
OldCity вход свободный
27 апреля
1 мая в Коробчицах. Другие мероприятия
Коробчицы 5,00 − 10,00 р
1 мая
Зоопарк. Другие мероприятия 1
Зоопарк 6,00 − 8,00 р
Тайны Города. Другие мероприятия
Гродно 48,00 − 55,00 р
до 30 апреля
Цирк-шапито «Арлекин». Другие мероприятия
пр-т Космонавтов 18,00 − 35,00 р
до 2 мая
Иллюзионное шоу Ильи Кахновича. Другие мероприятия
OldCity 19,00 − 50,00 р
до 28 апреля
Здравствуй, первомай!. Другие мероприятия
Гродно вход свободный
1 мая