Дзень і ноч танцаў у Гарадзенскіх Дворыках

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Першыя ў Беларусі дзень і ноч традыцыйных танцаў у міжнародным фармаце зладзяць 11–12 лістапада ў сядзібе «Райскі куток» у Зарыцы.

Імпрэза складаецца з дзвюх частак: дня і ночы. Удзень адбудуцца майстар-класы па польскіх, літоўскіх і беларускіх танцах ад выкладчыкаў з Польшчы, Літвы і горада Мінска. Удзельнікі навучацца танчыць падыспань, кракавяк, кадрылі, вальсы, «Лысага», «Нарэчанку», «Акуліну», польку. Ноччу наведвальнікаў чакае традыцыйная танцавальная вечарына. Цягам усёй ночы для танцораў будуць граць капэлы з Вільні, Рыгі, Беластока, Мінска, Полацка, Гродна.

Апрануць можна сваё звычайнае адзенне, але вітаюцца і аўтэнтычныя народныя строі. Пажадана, каб дзяўчаты і жанчыны былі ў спадніцах або сукенках, а хлопцы і мужчыны — у доўгіх штанах, кашулях і ботах. Не абавязкова прыязджаць са сваёй парай — партнёры знойдуцца на месцы.

Можна прыехаць асобна на майстар-класы або толькі на ноч танцаў. Не забараняецца заставацца гледачом. Хто стоміцца танчыць да ранку, можа пераночыць на месцы. Па папярэдняй замове гаспадар сядзібы за дадатковы кошт прапануе асобныя камфартабельныя пакоі з ложкамі, бялізнай, лазняй і г.д. Колькасць месцаў абмежаваная.

Удзел умоўна — бясплатны.

Экскурсія, кава, гарбата, начны перакус, месца пад дахам са сваім спальным мяшком, карыстанне прыбіральняй, вадой, мікрахвалёвай печчу — бясплатна.

Прапануем набыць сувеніры:

  • сувенір «У» ( уваход у танцавальную залу на працягу сутак) — 11 руб.;
  • сувенір «B» (смачная духмяная вячэра) — 5 руб.

Удзельнічаць можа кожны ахвотны з папярэдняй рэгістрацыяй да 7 лістапада (дзеці толькі разам з бацькамі).

Стильная городничанка. Другие мероприятия
OldCity вход свободный
19 мая
Зоопарк. Другие мероприятия 1
Зоопарк 7,00 − 10,00 р
Суседзi. Другие мероприятия
Августовский канал вход свободный
20 июля
Ночь в музее «Гришук Арсенал». Другие мероприятия
Гродно 15,00 − 20,00 р
18 мая
Ночь в «котомузее». Другие мероприятия
Гродно 15,00 р
18 мая
Мафия в вашем городе. Другие мероприятия
Мосты 30,00 р
26 мая
Волковыск 30,00 р
7 — 14 июня